Белстат: За студзень — люты пабудавана на 30% больш кватэр, чым годам раней
19 сакавіка, Позірк. У студзені — лютым 2025 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 4,7 тыс. новых кватэр, што на 30,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (3,6 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 523,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (+25,5%; 417,1 тыс.).
Для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоў за гэты час з’явілася 131,3 тыс. кв. м жылля (+12,4%; 116,8 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 74,8 тыс. (+0,5%; 74,4 тыс.).
У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 268,8 тыс. кв. м жылля (+51,1%; 177,9 тыс.).
Паводле звестак Белстата, у 2024-м і 2023-м пабудавана 47,3 тыс. і 47,4 тыс. кватэр адпаведна, у эксплуатацыю ўведзена — 4 млн 390,5 тыс. і 4 млн 195,7 тыс. кв. м, для тых, хто мае патрэбу, — 1 млн 427,2 тыс. і 1 млн 589,6 тыс. кв. м, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 832,1 тыс. і 1 млн 49,1 тыс. кв. м, для шматдзетных —508, 8 тыс. і 679, 6 тыс. кв. м, у сельскіх населеных пунктах — 1 млн 575,4 тыс. і 1 млн 362 тыс. кв. м.
На нарадзе з урадам 19 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў “справаздачах аналітыкаў” адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца “адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё”.
Нагадаўшы аб сваім даручэнні “комплексна падысці да паляпшэння заканадаўства” ў галіне жыллёвага будаўніцтва, ён канстатаваў, што “статыстыка па ўводу жылля другі год запар адмоўная”.
Слухаючы 15 кастрычніка 2024 года даклад аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, Лукашэнка зазначыў: “Мы будзем падтрымліваць тых, хто нараджае дзяцей, асабліва ў якіх пяцёра дзетак і больш”.
“Па жыллі мы 100 працэнтаў вырашым пытанне, а гэта — найважнейшае пытанне”, — сказаў ён.
У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн. квадратных метраў жылля, вынікае з задання ўрада.
Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1.325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваны ў гарадах-спадарожніках).
Далей ідуць: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.
У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%).
Паводле даных Белстата, за студзень — снежань было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс.544 кв. м (99,8% ад плана). У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв.м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), 2022 — м-4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе 60% лясных пажараў выяўлена з дапамогай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі прывялі да згортвання дробнага бізнесу ў дрэваапрацоўцы — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь актывізуе студэнцкія абмены з ВенгрыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў два разы больш лесу, чым у сярэднім у свеце — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПраблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаныя Белстата: У студзені — лютым вобласць прызначанага віцэ-прэм'ерам Караніка была горшай у краіне па дынаміцы развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства