Даходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас
19 сакавіка, Позірк. У 2024 годзе даходы ад замежнага паляўнічага турызму ў Беларусі перавысілі 11 млн рублёў, паведаміў 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.
Экспарт паляўнічых паслуг у 2023 годзе склаў 8,5 млн рублёў (+30% да 2022 года). Такім чынам, даходы ад замежнага паляўнічага турызму выраслі ў 2024-м на 29,41%.
Гаворачы аб выніках мінулага года ў частцы экспарту згаданых паслуг, чыноўнік адзначыў: “Лічба, можа быць, не вельмі вялікая ў маштабах краіны, але трэба разумець, што замежныя паляўнічыя, замежныя турысты пакідаюць грошы не толькі ў паляўнічай гаспадарцы. Гэта значыць, гэтая лічба, вядома, нашмат вышэйшая ў цэлым, калі яны прыязджаюць у краіну на паляванне”.
Паводле слоў прадстаўніка Мінлясгаса, даходы ад уязнога паляўнічага турызму “дасягаюць нейкіх гістарычных максімумаў” на фоне дыверсіфікацыі рынку, гэта значыць змяншэння колькасці “заходніх паляўнічых”. “Іх паток зменшыўся, але на сённяшні дзень не прыпыніўся. Гэта значыць, гэтыя паляўнічыя прыязджаюць, палююць. У нас для гэтага ўсё прадугледжана, у тым ліку і арэндная зброя”, — удакладніў Казарэз.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



