Восем краін далучыліся да рашэння аб працягу санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі

19 сакавіка, Позірк. Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвегія, Паўночная Македонія і Украіна далучыліся да рашэння Савета Еўрапейскага саюза ад 24 лютага 2025 года (CFSP) 2025/3851 аб абмежавальных захадах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і яе ўдзелам у расійскай агрэсіі супраць Украіны, паведаміў Савет ЕС 19 сакавіка.
Адзначаецца, што гэтым рашэннем Савет ЕС пастанавіў да 28 лютага 2026 года захаваць дзеянне абмежавальных мер, раней прынятых Еўрасаюзам у дачыненні да Беларусі, унёсшы ў адпаведны дакумент некаторыя тэхнічныя праўкі.
Паказваецца, што згаданыя краіны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню, а Еўрапейскі саюз бярэ да ведама гэтае абавязацельства і вітае яго.
4 з 8 згаданых краін (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія і Украіна) маюць статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.
- ГрамадстваБеларуская чыгунка пакуль не збіраецца ўводзіць сістэму кампенсацый за спазненне цягнікоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР, магчыма, будуць працягнутыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР сведчаць пра транспарэнтнасць дэмсіл, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



