Вялікабрытанія пачынае стратэгічныя кансультацыі з дэмсіламі Беларусі

20 сакавіка, Позірк. Пра пачатак з 21 сакавіка стратэгічных кансультацый паміж урадам Вялікабрытаніі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, рашэнне аб гэтым было прынята па выніках сустрэчы Ціханоўскай 20 сакавіка з міністрам па справах Еўропы Вялікабрытаніі Стывенам Доці.
Двухбаковыя кансультацыі “дазволяць наладзіць структураваны дыялог у трох ключавых сферах: палітыка і правы чалавека, культура і дыяспара, СМІ і супрацьдзеянне прапагандзе”, сказаў Вячорка.
У плоскасці палітыкі і правоў чалавека акцэнт будзе зроблены на “сітуацыі з палітвязнямі, стратэгіі па іх вызваленні, транснацыянальных рэпрэсіях і дыпламатычнай ролі Вялікабрытаніі ў пытаннях, звязаных з сітуацыяй у Беларусі”, адзначыў дарадца.
У сферы культуры і дыяспары, дадаў ён, плануецца сярод іншага абмяркоўваць пытанні адукацыі і падтрымкі беларусаў у выгнанні.
“Вынікі замарозкі ЗША фінансавання незалежных медыя, стратэгіі барацьбы з дэзінфармацыяй і большы ўплыў расійскай прапаганды ў Беларусі” стануць тэмамі ўзаемадзеяння ў трэцяй названай сферы, паведаміў Вячорка.
Ціханоўская, паводле яго слоў, на сустрэчы падкрэсліла важнасць доўгатэрміновай стратэгіі Вялікабрытаніі па Беларусі, якая “не толькі падтрымлівае дэмакратычныя сілы і медыя, але і процідзейнічае расійскаму ўплыву і ўзмацняе ціск на рэжым Лукашэнкі”.
“Мы ўдзячныя Вялікабрытаніі за падтрымку беларускага народа. Гэтыя кансультацыі ўмацуюць наша супрацоўніцтва і забяспечаць, каб Беларусь заставалася на міжнародным парадку дня. Разам мы працягнем барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь”, — адзначыла палітык.
Вячорка падкрэсліў, што стратэгічныя кансультацыі “адкрываюць новы этап у супрацоўніцтве Вялікабрытаніі і Беларусі, пацвярджаючы непахісную падтрымку Лонданам правоў чалавека, дэмакратыі і бяспекі ў Еўропе”.
Цяпер дзейнічаюць фарматы стратэгічнага дыялогу беларускіх дэмакратычных сіл з ЗША, стратэгічных кансультацый з Канадай і працы сумеснай кансультатыўнай групы з ЕС.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства