Праз тыдзень пасля візіту ў Маскву Лукашэнка “каля гадзіны” гаварыў з Пуціным па тэлефоне

20 сакавіка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 20 сакавіка пра яго тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным.
“Размова доўжылася каля гадзіны. Абмяркоўваліся ў ходзе размовы пытанні саюзнага будаўніцтва, у тым ліку ў развіццё афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію, які адбыўся нядаўна. У цэнтры ўвагі таксама была тэма еўразійскай інтэграцыі і праца ў рамках беларускага старшынства ў ЕАЭС сёлета”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што палітыкі абмеркавалі таксама “графік маючых адбыцца кантактаў і сумесных мерапрыемстваў”, у тым ліку “Міжнародны форум у Валгаградзе да 80-годдзя Вялікай Перамогі, які пройдзе ў канцы красавіка”.
“На канец чэрвеня гэтага года запланаваны саміт ЕАЭС, які пройдзе ў Мінску. Кіраўнікі дзяржаў асобна спыніліся на яго парадку дня”, — адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
Заяўляецца, што Пуцін праінфармаваў “беларускага калегу” таксама аб “падрабязнасцях нядаўна праведзенай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, у тым ліку па ўкраінскай тэматыцы”.
13 сакавіка Лукашэнка наведваў Маскву, дзе правёў перамовы з Пуціным.

- ГрамадстваРаспарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка