Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 91 чалавека

20 сакавіка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 91 чалавека, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведным статусам надзеленыя Эліна Лапухіна, Дзмітрый Цімафіевіч, Аляксандр Алейнікаў, Антаніна Церабей, Крысціна Маліноўская, Дзмітрый Жарнасек, Лізавета Жарнасек, Аляксей Маладык, Васіль Лось, Віталь Мурашка, Міхаіл Ляшуковіч, Аляксандра Саковіч, Аляксей Камароўскі, Аляксандр Залеўскі, Аляксей Захараў, Ілля Сілкоў, Міхаіл Бажкевіч, Павел Ярмілаў, Дзмітрый Емяльянаў, Артур Мустыгін, Алена Драбудзька, Віталь Алтухоў, Іван Нарко, Роберт Радкевіч, Наталля Сівіцкая, Яна Герасімовіч, Павел Якубовіч, Іван Пархомчык, Анастасія Лазарава, Аляксандр Уласевіч, Сяргей Маслаў, Міхаіл Савіч, Яна Цэгла, Таццяна Бузуй, Андрэй Рагалевіч, Ганна-Луіза Бялькевіч, Мікіта Каваленка, Віктар Карагода, Людміла Цыбульская, Юлія Шапель, Сяргей Цярэшчанка, Дзяніс Хатылёў, Дзмітрый Зыбін, Дзмітрый Пратасевіч, Дзмітрый Салавенчык, Канстанцін Мерманішвілі, Канстанцін Алёхін, Мікіта Богуш, Віктар Слабадзянюк, Наталля Суханіцкая, Аляксандр Мартынюк, Руслан Бадамшын, Максім Буканаў, Дзяніс Ермаковіч, Аляксандр Войніч, Міхаіл Каралёў, Пётр Бахар, Лізавета Мядзведская, Аляксандра Мядзведская, Леанід Астапенка, Вольга Піліпенка, Аксана Воінава, Сяргей Калеснікаў, Максім Дзівак, Павел Цікач, Марына Навумовіч, Юрый Красніцкі, Андрэй Бандаровіч, Аляксей Біжко, Кацярына Батура, Святлана Дубовік, Арсеній Турукін, Максім Гансіеўскі, Раман Кузьмянкоў, Антон Карпаў, Дзмітрый Зубараў, Дзмітрый Анацка, Валянцін Заўялаў, Бондараў Віталь, Дзяніс Кацур, Аліна Авідзенка, Аксана Ткачук, Мікалай Савіцкі, Марыя Мельнік, Валянцін Іваноўскі (пасмяротна), Антон Жукоўскі, Мікалай Шугаеў, Дзяніс Штэрцэр, Ілля Бычкоўскі, Дзяніс Ганчар, Андрэй Шабуня.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна перагледзець крымінальныя справы былых палітвязняў “для скасавання вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх тыпаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі”.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Respect-Protect-Fulfill.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. Такімі на 20 сакавіка прызнана больш за 500 чалавек.
У Беларусі 1.205 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+