У рамках праверкі боегатоўнасці ваеннаабавязаныя “адбілі ўдар умоўнага праціўніка” — Мінабароны
20 сакавіка, Позірк. У рамках праверкі баявой гатоўнасці ваеннаабавязаныя “адбілі ўдар умоўнага праціўніка” падчас “розыгрышу тактычнага эпізоду”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У тактыка-спецыяльных манеўрах удзельнічаюць падраздзяленні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, удакладняецца ў паведамленні.
Паводле даных ведамства, ваеннаабавязаныя “здзейснілі марш у прызначаныя раёны, падрыхтавалі да працы ўзбраенне і ваенную тэхніку”, а таксама “забяспечваюць функцыянаванне пунктаў кіравання ВПС і войскаў СПА”.
Месца правядзення вучэнняў не ўказваецца.
Адзначаецца, што на палігоне “Брэсцкі” вайскоўцы 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады “здзяйсняюць скачкі з парашутам” з верталёта Мі-8МТВ5 6-й механізаванай брыгады, а таксама “адточваюць навыкі кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі”.
Праверка боегатоўнасці арміі праводзіцца ў Беларусі з 3 лютага. Яе мэтай, як раней адзначала Мінабароны, з’яўляецца праверка здольнасці камандзіраў кіраваць сваімі падраздзяленнямі пры вядзенні абарончага бою.
Для асабістага складу асноўная задача — атрыманне практыкі і ўдасканаленне навыкаў у ходзе правядзення адзіночнай падрыхтоўкі і баявога зладжвання ў складзе падраздзяленняў.
У рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл з запасу на зборы выклікана каля 5 тыс. ваеннаабавязаных, паведаміў 5 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне ажыццёўлена ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

