Моцны вецер чакаецца ў Беларусі 23 сакавіка, папярэджвае МНС

22 сакавіка, Позірк. Моцны вецер чакаецца 23 сакавіка ў цэнтральнай, заходняй і паўднёвай частках Беларусі, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Мінску, а таксама Мінскай і Гомельскай абласцях абвешчаны “жоўты” ўзровень небяспекі (другі з чатырох), у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — “аранжавы” (трэці з чатырох).
“Паводле даных Белгідрамета, удзень 23 сакавіка па захадзе ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі 15–18 метраў на секунду”, — папярэджвае МНС.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).
Прагназаваныя ўмовы надвор’я, згодна з папярэджаннем міністэрства, могуць прывесці да “пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў”.
Грамадзянам рэкамендавана пакідаць аўтамабілі ў гаражах ці хаця б паркаваць “удалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый”; абыходзіць “хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам”, пазбягаць “дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў)”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Адкрыццё прадстаўніцтва дэмсіл Беларусі ў Таліне — інвестыцыя ў агульную еўрапейскую будучыню (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАргзлачыннасць замяшаная ў "экстрэмісцкіх злачынствах", сцвярджае намеснік старшыні ВСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года на чыгунцы загінула дзевяць чалавек, пяцёра атрымалі сур'ёзныя траўмы — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць дзяцей, што загінула ад вонкавых прычын, павялічылася больш як на траціну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка