Падоўжана адхіленне беларускіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў

25 сакавіка, Позірк. Міжнародная асацыяцыя федэрацый лёгкай атлетыкі (World Athletics) падоўжыла санкцыі супраць спартсменаў з Беларусі і Расіі.
Рашэнне прынятаt па выніках пасяджэння савета арганізацыі, яго агучыў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коў.
“Савет лічыць бягучыя санкцыі адэкватнымі і не бачыць неабходнасці іх змяняць або дапаўняць, калі толькі сітуацыя не пагоршыцца або не будзе дасягнута мірнае пагадненне [па вайне ва Украіне]”, — сказаў Коў.
Санкцыі прадугледжваюць поўную забарону для беларусаў і расіян удзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай World Athletics. З гэтай прычыны лёгкаатлеты дзвюх краін не змаглі прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Прадстаўнікі іншых відаў спорту спаборнічалі там у нейтральным статусе.
Акрамя лёгкай атлетыкі, поўная забарона для беларусаў і расіян дзейнічае ў дачыненні да гульнявых і асноўных зімовых відаў спорту.
Абмежаванні ўведзеныя па рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пасля расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ у гэтай краіне.
28 сакавіка 2024 года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. Шэраг федэрацый выканалі гэту рэкамендацыю.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка