Альгерд Бахарэвіч: Асноўная задача беларускай літаратуры — змаганне са страхам

8 красавіка, Позірк. “Асноўная задача беларускай літаратуры — гэта змаганне са страхам”, — такое меркаванне выказаў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч на канферэнцыі “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі” 7 красавіка ў Варшаўскім універсітэце.
Аўтар удзельнічаў у секцыі, прысвечанай яго 50-годдзю.
“Літаратуру трэба пісаць, асабліва па-беларуску, так, каб яна не была нуднай. Яна можа быць якой заўгодна — непрафесійнай, смешнай, злой. Але яна <…> павінна быць такой, каб чалавек чытаў і смяяўся, чытаў і плакаў”, — лічыць Бахарэвіч.
Гаворачы аб творчасці, літаратар падкрэсліў: “25 гадоў я ствараю нейкі такі свой свет — свет Бахарэвіча. У гэтым свеце ёсць мае тэксты, мае кнігі”.
Свой найбольш вядомы раман “Сабакі Эўропы” (2017) пісьменнік ахарактарызаваў так: “Гэта не проста кніга, не проста раман. Гэта свет, гэта такая плянэта, на якой жывуць людзі, якія чыталі гэтую кнігу, цэнзары, якія забаранялі гэтую кнігу, усе журналісты, якія размаўлялі [аб ёй], літаратуразнаўцы. Гэта такі сусвет. <…> І я ў ім не ёсць нейкім богам, стваральнікам. Я таксама частка гэтага сусвету”.
“Усе гэтыя сем гадоў, колькі “Сабакі Эўропы” існуюць як раман, я сам спрабую зразумець, што я такое напісаў. <…> Гэта раман пра нацыянальную ўтопію, пра еўрапейскую ўтопію, пра імперскую ўтопію таксама, пра літаратурную, пра моўную ўтопію”, — дадаў ён.
Таксама аўтар назваў свой твор “вялікай гульнёй”.
“Любая кніга — яна большая за свайго аўтара, у ідэале. Я чакаю са страхам, але і з надзеяй, што літаратуразнаўцы звернуць увагу менавіта на гэтую маю кнігу. Я напісаў больш за 25 кніжак у сваім жыцці: роўныя, некаторыя слабейшыя за мяне. <…> [Але] гэтая кніжка — адзінае, што ад мяне застанецца, спадзяюся”, — сказаў Бахарэвіч.
Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку за мяжой. Пасля падзей 2020 года жыве ў эміграцыі.
Творы перакладаліся не менш чым на 10 моваў. Лаўрэат шэрагу прэмій. Апошняя на сёння — Ляйпцыгская кніжная прэмія за еўрапейскае паразуменне (сакавік 2025 года).
У траўні 2022 года раман “Сабакі Эўропы” прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Гэта быў першы выпадак, датычны мастацкай літаратуры. У сакавіку 2023-га аналагічы статус атрымала “Апошняя кнiга пана А.“ Бахарэвіча (выдадзеная ў 2020 годзе).
Выдавецтва “Янушкевіч”, якое займалася абодвума кнігамі, было пазбаўлена ліцэнзіі. Працягвае працу за мяжой.

Альгерд Бахарэвіч: Беларусь — Еўропа, і наша місія — растлумачыць гэта еўрапейцам
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка