У Беларусь з Польшчы спрабавалі ўвезці насенне кукурузы і поліпрапіленавую стужку без дэкларацыі

21 красавіка, Позірк. 108 няўлічаных мяшкоў з насеннем кукурузы выявілі брэсцкія мытнікі ў грузавіку, які рухаўся з Францыі праз Польшчу ў Беларусь, паведаміла 21 красавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Адзначаецца, што лішні тавар знайшлі на этапе вагагабарытнага кантролю ў пункце пропуску Казловічы. Надгляд пацвердзіў падазрэнні. Кошт незадэклараванай прадукцыі складае больш за 40 тыс. рублёў, мытныя плацяжы, якія падлягаюць выплаце, — больш за 10 тыс.
Паводле інфармацыі ведамства, аналагічны выпадак адбыўся ў пункце мытнага афармлення “Брэст-ТЛЦ”. Грузавік, які рухаўся з Польшчы, “быў накіраваны з мяжы для правядзення дадатковых мытных аперацый”.
“Апрача пазначанай у дакументах партыі эмульгатараў і аліваў, у грузавым адсеку знаходзілася каля 600 кг стужкі з поліпрапілена коштам больш як 100 тыс. рублёў. У гэтым выпадку парушэнне заканадаўства магло пацягнуць нявыплату мытных плацяжоў у памеры каля 28 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У абодвух выпадках, як заяўляе ДМК, незадэклараваныя тавары перамяшчалі “польскія перавозчыкі”.
Брэсцкая мытня распачала ў дачыненні да перавозчыкаў адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных даных пра тавары). Ім пагражае штраф — да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

