Затрыманы пастар ХВЕ Алег Лойка
24 красавіка, Позірк. Пастар царквы Хрысціян веры евангельскай з Хойніцкага раёна (Гомельская вобласць) Алег Лойка затрыманы па крымінальнай справе, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ён служыць у вёсцы Нябытаў.
Паводле як она менавіта артыкула КК затрыманы 48-гадовы пастар — невядома. Паводле даных праваабаронцаў, у віну Лойку ставяць тое, што ён падзяліўся з кімсьці звесткамі аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па Беларусі.
У снежні 2024 года яго арыштоўвалі на 10 сутак за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Лойка займаўся рэабілітацыяй нарказалежных людзей у рамках хрысціянскай місіі “Вяртанне”.
З пачатку восені 2020 года па 11 красавіка 2025-га, паводле звестак ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 88 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку каталіцкага касцёла — 33, грэка-каталіцкай царквы — 5.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


