Гандлёвая сетка “Суседзі” абвергла інфармацыю пра парушэнне графіка працы крамы ў Слуцку праз забастоўку

25 красавіка, Позірк. Крама “Суседзі” ў Слуцку (Мінская вобласць) 24 красавіка “ў стандартным рэжыме пачала сваю працу ў 7.00 — працавалі касы самаабслугоўвання, ажыццяўляўся водпуск тавару пакупнікам, што пацвярджаецца запісамі камер відэаназірання”, паведамляе тэлеграм-канал гандлёвай сеткі.
Такім чынам сетка 25 красавіка адрэагавала на інфармацыю партала slutsk-gorod.by, які напярэдадні паведаміў, што крама, якая месціцца па адрасе вул. Барысаўца, 28, адчынілася прыкладна праз гадзіну пасля належнага часу. Паводле інфармацыі медыя, гэта адбылося праз тое, што “каля дзесяці чалавек, якія павінны былі выйсці на змену, паводле дамоўленасці не адчынілі дзверы крамы”.
Сцвярджалася, што “міні-страйк стаў <…> спробай” работнікаў “дагрукацца да адміністрацыі” і звярнуць увагу на павелічэнне нагрузкі без росту заробку.
Гандлёвая сетка прызнала, што ў слуцкай краме “здарыўся непрыемны інцыдэнт”. Разам з тым, паводле яе версіі, толькі “двое з 22 супрацоўнікаў крамы адмовіліся пачынаць выконваць свае абавязкі”. Пры гэтым сцвярджаецца, што “інцыдэнт узнік з прычыны недастатковага разумення пэўнымі супрацоўнікамі ўмоў аплаты працы ў кампаніі”.
“Для больш дэталёвага тлумачэння ўсіх пераваг працы ў краме, а таксама формаў і спосабаў матэрыяльнага заахвочвання кіраўніцтвам кампаніі 25 красавіка будзе праведзеная пазачарговая сустрэча з калектывам крамы”, — гаворыцца ў паведамленні. Кампанія заявіла, што ўжо 24 гады стварае сваім супрацоўнікам “аптымальныя ўмовы працы з годным узроўнем заробку”.
Сёлета ў лютым Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што па выніках праверкі гандлёвых аб’ектаў сеткі “Суседзі” парушэнні заканадаўства знайшлі ў 86% крам, дзе быў маніторынг.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка