У Латвіі затрыманыя мігранты, якія нелегальна праніклі з Беларусі, і іх перавозчыкі

17 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні 16 замежнікаў, якія незаконна перасеклі беларуска-латвійскую мяжу, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Латвіі.
Як адзначаецца, 15 чэрвеня памежнікі ў Аўгшдаўгаўскім і Рэзэкненскім краях гэтай балтыйскай дзяржавы сумесна з паліцыяй затрымалі трох парушальнікаў, якія “перавозілі асоб, што незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу”.
Акрамя таго, “за апошнія 24 гадзіны” спынена для надгляду тры аўтамабілі, за стырном якіх знаходзіліся грамадзяне Украіны і Літвы: “У адным выпадку былі выяўленыя чатыры чалавекі, у другім — тры, а ў трэцім — шэсць чалавек без сапраўдных праязных дакументаў, віз і дазволаў на жыхарства, якія раней незаконна перасеклі беларуска-ллатвійскую мяжу”.
У дачыненні да перавозчыкаў распачатыя крымінальныя справы.
Роўна 1.300 спробаў незаконнага пранікнення праз Беларусь мігрантаў трэціх краін зафіксавалі за першую палову чэрвеня суседнія дзяржавы Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва даных іх пагранічных службаў.
98,9% спробаў — 1.286 — прыйшлося на Латвію. Удзельная вага Польшчы — 0,7% (9 спробаў), Літвы — 0,4% (5). Пры гэтым на беларуска-польскай мяжы актыўнасць мігрантаў не назіраецца апошнія 13 дзён (з 3 чэрвеня).
На мяжы з Літвой было спакойна з 31 траўня па 12 чэрвеня, а таксама 15 чэрвеня.
У параўнанні з першай паловай траўня колькасць спробаў нелегальна пранікнуць з Беларусі ў ЕС вырасла на 131, або на 11,2%. З 1.169 спробаў 1.096 (93,8%) прыйшлося на беларуска-латвійскую мяжу.
У параўнанні з першай паловай чэрвеня 2025 года актыўнасць мігрантаў скарацілася ў 2,9 раза (тады было 3.745 спробаў, з іх 2.759, або 73,7%, на польскім кірунку).
Паводле падлікаў “Позірку“, з пачатку 2026 года суседнія краіны ЕЗ зафіксавалі 6.747 спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Латвія — 5.740 (удзельная вага 85,1%), Літва — 783 (11,6%), Польшча — 224 (3,3%). У параўнанні з тым жа леташнім перыядам гэта менш у 2,8 раза (19.014).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


