У Мінску затрыманыя двое замежнікаў: 18-гадовы закладчык наркотыкаў і ўладальнік фальшывага пашпарта, які спрабаваў вылецець у Баку
17 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне 18-гадовага замежніка, які прыехаў у Беларусь “для працы закладчыкам”, паведаміла ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Адзначаецца, што малады чалавек “знайшоў падпрацоўку сацыяльную сетку“, ён “разумеў, што ўдзельнічае ў незаконным абароце наркотыкаў“.
“Па прыездзе ў Мінск ён забраў па каардынатах майстар-скарб і расклаў разавыя дозы наркотыкаў па схованках для спажыўцоў. Пры гэтым сам іншаземец забароненыя рэчывы не ўжываў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры ім і ў схованках выяўлена не менш за 75 грамаў альфа-ПВП, распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Дзяржпагранкамітэт 17 чэрвеня паведаміў аб затрыманні ў нацыянальным аэрапорце Мінск замежнага грамадзяніна, які спрабаваў вылецець у Баку (Азербайджан) па замежным расійскім пашпарце. Гэта адбылося 13 чэрвеня, заяўляецца, што памежны нарад выявіў “прыкметы падробкі дакумента“.
Адзначаецца, што пазней “спецыяльная праверка дакументаў пацвердзіла поўную падробку”.
“Парушальнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць — да 2 гадоў абмежавання волі“, — паведамілі ў пагранведамстве.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым Лукашэнкі змяніў характар рэпрэсій, каб "забяспечыць іх максімальнае пашырэнне пры мінімальных рэсурсах" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дзевяць месяцаў беларускія санаторыі наведала каля 200 тыс. замежнікаў, пераважна з РФМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



