На паўднёвым усходзе Беларусі цягнік сутыкнуўся з лесавозам, папярэдне, пасажыры не пацярпелі

30 красавіка, Позірк. Пасажырскі цягнік № 752 (Мінск — Гомель) сутыкнуўся з лесавозам 30 красавіка ў 17:55 на паўднёвым усходзе Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы Беларускай чыгункі.
Адзначаецца, што гэта адбылося “на чыгуначным пераездзе перагона Целуша — Чырвоны Бераг (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці і Жлобінскі раён Гомельскай вобласці адпаведна. — “Позірк”.) участка Асіповічы — Жлобін”.
Светлавая і гукавая сігналізацыя, паводле інфармацыі БЧ, былі спраўныя. Лесавоз, як сцвярджаецца, “парушыўшы правілы дарожнага руху, выехаў на чырвоны сігнал святлафора”.
“На момант здарэння ў цягніку знаходзілася 240 пасажыраў. Паводле аператыўнай інфармацыі, ніхто з іх не пацярпеў. У выніку аварыі пашкоджаныя кабіна электрацягніка, два вагоны і кантактная сетка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рух цягнікоў на пазначаным участку прыпынены.
БЧ, як адзначаецца, “робіць аператыўныя захады па ліквідацыі наступстваў інцыдэнту”, “для дастаўкі пасажыраў да месцаў прызначэння будзе арганізаваны дадатковы цягнік”.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


