Польскі памежнік пацярпеў ад дзеянняў нелегалаў на мяжы з Беларуссю

6 траўня, Позірк. За мінулыя суткі, 5 траўня, Польшча зафіксавала больш за 80 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, “вядуцца мерапрыемствы па затрыманні 8 чалавек”, паведамляе прэс-служба польскай Памежнай аховы.
“У бок польскіх патрулёў кідалі камяні, пацярпеў супрацоўнік памежнай службы. Яго жыццю нішто не пагражае. Пашкоджаны службовы аўтамабіль памежнай службы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў суседніх краін Еўрасаюза, з пачатку 2025 года гэтыя ведамствы прадухілілі больш як 9,6 тыс. спробаў мігрантаў незаконна трапіць з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — каля 6,5 тыс. (ад пачатку траўня — каля 500).
6 чэрвеня 2024 года стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага на мяжы з Беларуссю напрыканцы траўня таго ж года. Паводле інфармацыі Памежнай аховы, ён зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Улады ў Варшаве заяўлялі, што мігрант, праз дзеянні якога загінуў вайсковец, пасля здарэння мог заставацца ў Беларусі. Яго выдача стала адным з патрабаванняў, пры выкананні якіх Мінск мог бы разлічваць на рух па шляху нармалізацыі стасункаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.

- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


