У прыгарадзе Варшавы затрыманы беларус з выбухоўкай

12 траўня, Позірк. Пра затрыманьне ў Велішаве (прыгарад Варшавы) грамадзяніна Беларусі паведамляе польскі партал miejskireporter.pl.
Падкрэсліваецца, што гэта адбылося раніцай 12 траўня ў адной з кватэр населенага пункта ў выніку “маштабнай аперацыі паліцыі”.
У мужчыны, як заяўляецца, “выяўлена значная колькасць выбуховых рэчываў”.
“Пасля паведамлення аб патэнцыйнай пагрозе бяспецы на месцы былі прынятыя меры”, — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што перад затрыманнем беларуса была праведзеная “эвакуацыя жыхароў двух шматкватэрных дамоў”.
“У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне дакладных абставінаў таго, што адбылося і магчымых матываў затрыманага. На месцы працавалі піратэхнікі, следчая група і супрацоўнікі паліцыі. Таксама праводзіцца ператрус яшчэ ў адной кватэры ў Велішаве”, — паведамляецца ў публікацыі.
Суд у Польшчы павялічыў тэрмін пакарання асуджанаму за шпіянаж беларусу, вызначыўшы яго штатным супрацоўнікам спецслужбаў
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



