Раскамнагляд безвынікова паскардзіўся ў Amazon на беларускі СМІ “Новы час”

20 траўня, Позірк. Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) безвынікова паскардзілася на беларускі СМІ “Новы час” у Amazon, на платформе якога месціцца люстэрка сайта.
Медыя паведаміла, што 1 траўня атрымала ад Amazon копію скаргі расійскага ведамства. У дакуменце Раскамнагляд настойваў, што доступ да сайта варта абмежаваць, калі СМІ адмовіцца выдаліць “інфармацыю, распаўсюджаную з парушэннем заканадаўства”. Якая канкрэтна інфармацыя мелася на ўвазе, падаўца скаргі не ўдакладніў.
Рэдакцыя патлумачыла Amazon, што дзейнічае выключна ў рамках заканадаўства ЗША, еўрапейскага права і міжнародных прававых норм, якія гарантуюць свабоду слова і адпрэчыла любыя здагадкі пра незаконнасць кантэнту. Платформа прыслухалася да довадаў, люстэрка сайта не выдалілі.
“Мы працягнем нашу працу, у тым ліку па перадачы дакладнай, фактычнай інфармацыі пра вайну ва Украіне, становішча з правамі чалавека і палітычных зняволеных, а таксама супраціў дыктатуры і прапагандзе. А таксама пра айчынную і сусветную гісторыю, палітыку, эканоміку — пра ўсё, што важна ведаць і разумець людзям, якім неабыякавая будучыня Беларусі як свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай краіны”, — адзначыў СМІ.
Грамадска-палітычная газета “Новы час” з 2002 па жнівень 2021 года выходзіла ў друкаванай версіі. Сайт novychas.by быў заблакаваны ў Беларусі ў кастрычніку 2021-га. Працуе сайт-люстэрка novychas.online.
У студзені 2024 года ўлады прызналі кантэнт сайта выдання і яго старонак у сацыяльных сетках “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Раскамнагляд — расійскі федэральны орган выканаўчай улады, які займаецца рэгуляваннем сувязі, інфармацыйных тэхналогій і СМІ. Ён таксама рэгулюе абарону персанальных даных і работу радыёчастотнай службы.
Служба падпарадкоўваецца Міністэрству лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі. Створаная ў снежні 2008 года ўказам прэзідэнта, якім тады быў Дзмітрый Мядзведзеў (цяпер намеснік старшыні Савета бяспекі РФ).
З 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як “дэзінфармацыйная арганізацыя”.

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства