Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з Іарданіяй “па ўсіх напрамках”
25 траўня, Позірк. Гатоўнасць да “сумеснай працы па ўсіх напрамках” з Іарданіяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 траўня з Днём незалежнасці караля гэтай краіны Абдалу II.
У ліку такіх напрамкаў прэс-служба Лукашэнкі згадвае “палітычную, гандлёва-эканамічную і гуманітарную сферы”.
Паводле слоў віншавальніка, пад кіраўніцтвам Абдалы II Іарданія “паспяхова рухаецца па шляху стабільнага развіцця, актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні важных пытанняў рэгіянальнага парадку дня, умацоўвае свае пазіцыі на міжнароднай арэне”.
“Цёплыя адносіны і паразуменне паміж народамі Беларусі і Іарданіі з’яўляюцца трывалым фундаментам для пашырэння двухбаковых сувязей у розных галінах“, — гаворыцца ў віншаванні.
У аналагічным віншаванні год таму аўтар паслання назваў Аманам сталіцу Іарданіі Амман. Ён заявіў, што беларускія ўлады “нацэленыя на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых адносін” з гэтай дзяржавай.
10 лютага 2025 года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб “ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў”.
Указам № 210 ад 22 траўня 2024 года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларусь і Іарданіяй устаноўленыя 15 кастрычніка 1996 года. Актуальных даных аб узроўні тавараабароту паміж імі няма. Паводле звестак адкрытых крыніц, у 2022 годзе ён склаў 2,2 млн долараў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

