Ціханоўская падтрымала Зяленскага ў пытанні перамоваў на тэрыторыі Беларусі
28 траўня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае рацыю, адпрэчваючы прапанову Расіі аб правядзенні мірных перамоваў на тэрыторыі Беларусі, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X.
“Лукашэнка не з’яўляецца нейтральным гульцом — ён суагрэсар у вайне [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна [супраць Украіны], — сцвярджае палітык. — Гэта (падтрымка вайны, — “Позірк”.) не воля беларусаў. Мы падтрымліваем вас і змагаемся за свабодную, мірную і дэмакратычную Беларусь“.
Некалькімі гадзінамі раней Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перамоваў з РФ у Беларусі. Паводле яго, Кіеў разглядае ў якасці пляцовак для магчымых кантактаў па спыненні вайны Турцыю, Ватыкан і Швейцарыю. Ватыканскую пляцоўку, з ягоных слоў, “падтрымліваюць усе, акрамя расійскага боку“.
Свае пляцоўкі для перамоваў прапануюць Мальта і краіны Афрыкі, але Расія “на ўвесь гэты спектр перадала сігнал па Беларусі“, дадаў прэзідэнт Украіны.
Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму неаднаразова заяўлялі, што могуць прыняць у сябе перагаворныя дэлегацыі Украіны і РФ. Пры гэтым сваю ролю яны ацэньваюць супярэчліва, то выказваючы гатоўнасць стаць пасярэднікам, то катэгарычна ад гэтага адмаўляючыся.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раўндаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам у пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Мінску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж РФ і Украінай.

- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


