Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў нелегальных мігрантаў

5 чэрвеня, Позірк. Польскія памежнікі 4 чэрвеня затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў нелегальных мігрантаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы Падляскага падраздзялення Памежнай аховы Польшчы, мужчына праязджаў на аўтамабілі “Опель” ля вёскі Вейкі і не адрэагаваў на пададзены супрацоўнікамі пагранзаставы ў Баброўніках сігнал аб спыненні. Пасля непрацяглага пераследу аўтамабіль спынілі.
“Кіроўцам выявіўся грамадзянін Беларусі, які перавозіў замежнікаў пасля незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 2025 годзе супрацоўнікі Падляскага памежнага атрада затрымалі 74 памагатых і арганізатара незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
У ведамстве ўдакладняюць, што ў Польшчы за арганізацыю і садзейнічанне арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы прадугледжанае пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.
За мінулыя суткі польскія памежнікі прадухілілі “амаль 170” спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды “паклікалі”.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства