Баркоўскі заклікаў КДБ і Генпракуратуру неадкладна адкрыць архівы

9 чэрвеня, Позірк. З заклікам неадкладна адкрыць архівы, як гэта было зроблена ва Украіне і краінах Балтыі, звярнуўся да Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Генеральнай пракуратуры выканаўца абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
У звароце з нагоды Міжнароднага дня архіваў (9 чэрвеня), які апублікавала прэс-служба АПК, Баркоўскі падкрэсліў, што адкрыццё архіваў, у тым ліку спецслужбаў, стане “адной з ключавых умоў для аднаўлення даверу і гістарычнай справядлівасці ў Беларусі”, якая “застаецца адной з нешматлікіх краін Еўропы, дзе дагэтуль цалкам не адкрытыя архівы савецкіх спецслужбаў”.
“Гэтыя архівы — не проста дакументы. Гэта сведчанні рэпрэсій, знішчэння культурнай і палітычнай эліты, гэта праўда пра тое, як сістэма душыла людзей і нацыю. — адзначыў в.а. прадстаўніка АПК. — Я асабіста чакаю ад адкрыцця архіваў не толькі фактаў, але і разумення механізмаў страху і здрады, якія фарміравалі паводзіны людзей. Мы не зможам аднавіць гістарычную годнасць, пакуль архіўная праўда застаецца пад замком. Замкі трэба зняць. Не дзеля помсты, а дзеля вызвалення. У тым ліку — унутранага”.
Баркоўскі лічыць, што ў дэмакратычнай Беларусі павінны быць прынятыя законы, “якія забяспечаць поўны доступ да архіваў былых спецслужбаў — з гарантыямі для даследчыкаў, журналістаў, цікаўных грамадзян і сем’яў рэпрэсаваных”.
“Колькі праўды хаваюць гэтыя архівы, мы пакуль нават не ўяўляем. Але я перакананы, без гэтай праўды мы не зможам скончыць аўтарытарна-таталітарную эпоху ў нашай свядомасці”, — падкрэсліў ён.
Толькі кіраўнік КДБ будзе прымаць рашэнне пра парадак выкарыстання дакументаў, якія захоўваюцца ў ведамстве, заявіў на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка 2024 года ў Мінску дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў.
Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці адкрытыя для навукоўцаў і грамадзян краіны архівы Беларусі, у прыватнасці, архіў КДБ за 1930–1949 гады.
Рыбакоў падкрэсліў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, рашэнне пра парадак выкарыстання ведамасных дакументаў прымае кіраўнік арганізацыі.
У Беларусі дагэтуль не адкрытыя архівы КДБ за перыяд рэпрэсій у 1930–1950-х гадах. Гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася ў краіне, калі архівы пачалі рассакрэчваць ва Украіне (2015 год) і краінах Балтыі (Літва — 2011 год, Латвія — 2018-ы).

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


