Міністры транспарту 13 краін ЕС абвінавацілі Беларусь і РФ у стварэнні перашкод для працы навігацыйных сістэм

10 чэрвеня, Позірк. Міністры транспарту 13 краін Еўрасаюза заклікалі Еўрапейскую камісію да “неадкладных і скаардынаваных дзеянняў у адказ на перашкоды ў працы глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм (ГНСС), якія зыходзяць з Расіі і Беларусі”, паведамляе агенцтва BNS.
Адпаведны ліст адрасаваны вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кае Каллас, еўракамісарам Андрусу Кубілюсу (па абароне і космасу), Апосталасу Цыцыкастасу (па ўстойлівым транспарце і турызме) ды іншым членам Еўракамісіі.
Міністры падкрэсліваюць, што “з 2022 года ў паветранай прасторы рэгіёну Балтыйскага мора назіраюцца два тыпы перашкод ГНСС — глушэнне і спуфінг (метад маніпуляцыі сігналамі GPS, які дазваляе прыладзе паведамляць ілжывыя каардынаты. — “Позірк”.), што ўяўляе пагрозу для розных відаў транспарта, у прыватнасці грамадзянскай авіяцыі і марскога суднаходства”.
Аўтары ліста лічаць, што “выпадкі перашкод у працы ГНСС з’яўляюцца не выпадковымі інцыдэнтамі, а сістэматычнымі, наўмыснымі дзеяннямі Расіі і Беларусі, якія могуць быць выкарыстаныя ў якасці гібрыднай атакі на стратэгічны радыёспектр, неабходны для сучасных тэхналогій, рэгіянальнай бяспекі і абароненасці, асабліва на транспарце”.
У мэтах падвышэння бяспекі Еўропы міністры таксама заклікалі ЕС “актывізаваць дыпламатычныя намаганні па ліквідацыі перашкод” і “усчыніць ціск на адказныя бакі”, у тым ліку шляхам судовых іскаў супраць адказных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да наўмыснага ўмяшання ў сігналы ГНСС.
Паведамляецца, што ліст, тэкст якога быў узгоднены на пасяджэнні Савета ЕС па транспарце, тэлекамунікацыям і энергетыцы 5–6 чэрвеня ў Люксембургу, падпісалі міністры транспарта Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі.
“Цяперашняя абстаноўка ў сферы бяспекі патрабуе агульнага адказу на гібрыдныя пагрозы, якія зыходзяць ад варожых рэжымаў, а таксама шчыльнай супрацы для падвышэння гатоўнасці і ўстойлівасці Еўропы. Збоі ў працы сігналаў ГНСС чыняць непасрэдны ўплыў на такія стратэгічныя сектары, як транспарт, энергетыка і тэлекамунікацыі. Каб прадухіліць патэнцыйныя інцыдэнты, мы павінны дзейнічаць хутка і рашуча на ўзроўні Еўрапейскага саюза — не індывідуальна, а скаардынавана”, — прыводзіць BNS заяву міністра транспарту і камунікацый Літвы Эўгеніюса Сабуціса.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


