Інстытут вывучэння вайны звярнуў увагу на ўсё большую супрацу НАН Беларусі і “Расатама”

13 чэрвеня, Позірк. На тое, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі “плануе стварыць сумесную групу з расійскім дзяржаўным аператарам атамнай энергетыкі “Расатам”, звярнуў увагу амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Аналітыкі разглядаюць планы па стварэнні групы “для даследавання грамадзянскіх ядзерных тэхналогій і іншых энергетычных тэхналогій” як “працяглыя намаганні па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”.
Інфармацыю пра гэта ISW размясціў у раздзеле пра спробы Расіі “павялічыць сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі і далей інтэграваць Беларусь у выгадныя для РФ структуры”.
12 чэрвеня дзяржаўныя СМІ паведамілі, што дэлегацыя “Расатама” на чале з дарадцам гендырэктара Рыгорам Рапотам (дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы ў 2011–2021 гадах) сустрэлася з кіраўніцтвам НАН Беларусі. Бакі абмеркавалі “механізмы пашырэння ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі ў галіне ізатопных тэхналогій, электрамабіляў, перапрацоўкі адкідаў, беспілотнай тэхнікі, матэрыялазнаўства, назапашвальнікаў энергіі” ды інш.
Адзначалася, што прадстаўнікі беларускага навуковага ведамства і расійскай дзяржкарпарацыі “дамовіліся прапрацаваць пытанне фармавання сумеснай” групы для “разгляду прапаноў па развіцці супрацы”, а таксама пра “арганізацыю ў бліжэйшы час візіту дэлегацыі” НАН у “Расатам”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



