Сусветны банк палепшыў прагноз па ВУП Беларусі ў 2025 годзе

13 чэрвеня, Позірк. Сусветны банк (СБ) палепшыў свой прагноз пра рост эканомікі Беларусі ў 2025 годзе, вынікае з яго чэрвеньскага даклада.
На думку аналітыкаў СБ, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках гэтага года вырасце на 2,2%. У восеньскім 2024-га аглядзе прагноз быў істотна ніжэй — 1,2%.
Разам з тым СБ мяркуе, што ў 2026-м эканоміка вырасце на 1,2%, па выніках 2027-га — на 0,8%.
Як паведамлялася, ВУП Беларусі за першую траціну 2025 года вырас на 2,8% да аналагічнага перыяду 2024-га. Яго аб’ём у наяўных цэнах склаў 81 млрд 356 млн 198 тыс. рублёў.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Напрыканцы сакавіка спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, у адпаведнасці з якім у 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.

- Грамадства, ПалітыкаЛатушка — пра магчымае выдварэнне з Польшчы беларуса, які напаў на яго: Гэта адкрывае скрыню Пандоры для ўсіх правакатараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка