Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Колькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

14 чэрвеня, Позірк. Абмежаванне на наведванне лясоў 14 чэрвеня ўведзенае ў Салігорскім раёне (Мінская вобласць), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Сітуацыі ў раёне нададзены трэці з пяці класаў пажарнай небяспекі.
На астатняй тэрыторыі краіны можна свабодна наведваць лясы.
Пры абмежаванні ў лес нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя шпацыры, збор ягад і грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжаная адказнасць паводле арт. 15.29 КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).


Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю