Мы супраць долара не гуляем — Галоўчанка

23 чэрвеня, Позірк. Нацбанк Беларусі ніяк не паўплываў на той факт, што за апошні год долар ЗША страціў да беларускага рубля 14%, заявіў старшыня праўлення ўстановы Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1“.
“Дакладна магу сказаць, што мы супраць долара не гуляем. Гэтая сітуацыя выкліканая цэлым шэрагам фактараў”, — заявіў ён.
Адным з іх Галоўчанка назваў “глабальны індэкс долара“ — гэта значыць яго каціроўку да міжнароднага кошыку валют, якая знаходзіцца “на ніжэйшай кропцы за апошнія тры гады”.
Ён не выключыў, што гэта “мэтанакіраваная палітыка кіраўніцтва ЗША“, паколькі пэўная дэвальвацыя долара павышае канкурэнтаздольнасць амерыканскіх тавараў на міжнародных рынках.
Да “аб’ектыўных фактараў, якія ўплываюць на зніжэнне курсу долара“, кіраўнік Нацбанка аднёс “проста каласальны знешні доўг ЗША, які ўжо дасягнуў 37 трлн долараў, а таксама гандлёвыя войны, пратэкцыянізм, увядзенне гандлёвых пошлін, аднабаковыя санкцыі, абмежаванні”.
Усе гэтыя меры, сцвярджае Галоўчанка, “у комплексе падрываюць давер да некалі быццам бы жалезабетоннай рэзервовай валюты свету”.
Пры гэтым, паводле яго слоў, курс долара ў Беларусі вызначаецца выключна рыначным шляхам, без умяшання Нацбанка. Паслабленне курсу долара прывяло да прыкметнага зніжэння попыту на яго, заявіў Галоўчанка. “На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы з пачатку года даляр заняў усяго 16%. Юань апярэдзіў яго з 22%, расійскі рубель заняў больш за палову“, — адзначыў ён. На думку кіраўніка Нацбанка, гэтыя лічбы “красамоўна дэманструюць, што попыт на долар невялікі“.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь у ЕАЭС па зарплаце ў галінах эканомікі ў асноўным займае трэцяе і чацвёртае месцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка