Келаг назваў візіт сваёй дэлегацыі ў Мінск “выдатнай каманднай працай“

23 чэрвеня, Позірк. Візіт амерыканскай дэлегацыі, які адбыўся ў Беларусь, — гэта “агулам выдатная камандная праца“, напісаў кіраўнік місіі, спецпрадстаўнік прэзідэнта Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кіт Келаг на сваёй старонцы ў “Х“ (“Твітары“).
“Наша дэлегацыя сустрэлася з лідарам Беларусі Лукашэнкам і яго камандай. Пад кіраўніцтвам Джона Коўла (намеснік Келага. — “Позірк”.) абмяркоўваліся двухбаковыя стасункі паміж ЗША і Беларуссю, у выніку якіх было вызвалена 14 палітычных зняволеных з шасці краін, уключаючы Японію і Польшчу. Я абмеркаваў вайну паміж Расіяй і Украінай і тое, як прэзідэнт ЗША прыкладае ўсе намаганні, каб спыніць вайну і пакласці канец забойстваў. Прэзідэнт Трамп працягвае ўмацоўваць мір праз сілу”, — напісаў Келаг.
Вызваленне 14 палітвязняў стала адным з галоўных вынікаў праведзеных 21 чэрвеня ў Мінску перамоваў амерыканскай дэлегацыі на чале з генералам Кітам Келагам і Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод вызваленых муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік “Радыё Свабода“ Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта“ Кірыл Балахонаў.
Таксама вызваленыя Алан Ройё (грамадзянін Эстоніі), Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс (грамадзяне Латвіі). Акрамя гэтага, паводле звестак СМІ, на волю выйшаў Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).
Імёны яшчэ траіх пакуль невядомыя, яны грамадзяне Польшчы (двое) і Японіі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр зменшылася на 17,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+