Загарэлася электраабсталяванне ў цягніку гомельскіх рэгіянальных ліній

23 чэрвеня, Позірк. Узгаранне электраабсталявання ў трэцім вагоне цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа № 6427 Жлобін — Калінкавічы здарылася 23 чэрвеня ў 18.55 на перагоне Астанкавічы — Халаднікі (Гомельская вобласць), паведаміла Беларуская чыгунка (БЧ).
Адзначаецца, што ўзгаранне ліквідаванае сіламі лакаматыўнай брыгады.
На момант надзвычайнага здарэння ў цягніку знаходзілася 30 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў, адзначыла БЧ.
“З прычыны інцыдэнту цягнік прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыентоўна 1 гадзіна 25 хвілін. Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па дастаўцы пасажыраў да месцаў прызначэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
26 красавіка здарыўся пажар у машынным аддзяленні дызель-цягніка Орша — Крычаў, пацярпелых не было.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



