Хрэнін прыбыў у Кітай, дзе 26 чэрвеня пройдзе нарада міністраў абароны краін ШАС

24 чэрвеня, Позірк. Пра прыбыццё ў Кітай міністра абароны Віктара Хрэніна 24 чэрвеня паведаміла прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Паводле інфармацыі Мінабароны, у Пекіне чыноўніка сустрэлі амбасадар Беларусі Аляксандр Чарвякоў і вайсковы аташэ пры беларускай амбасадзе, а таксама прадстаўнікі кітайскага ваеннага ведамства.
“26 чэрвеня ў Цындао (горад ва ўсходняй частцы КНР, месціцца на беразе Жоўтага мора ў адноснай блізкасці да Карэйскага паўвострава. — “Позірк”.) пройдзе нарада міністраў абароны дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ёй возьме ўдзел беларуская ваенная дэлегацыя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мінск стаў паўнапраўным членам ШАС 4 ліпеня 2024 года. Апрача Беларусі і Кітая ў арганізацыю ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
У сярэдзіне траўня беларускія вайсковыя медыкі ўдзельнічалі ў семінары па ваеннай медыцыне для дзяржаў — членаў ШАС, які прайшоў у кітайскім Сіяне.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай 2–4 чэрвеня. У рамках візіту адбыліся яго перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. На трэці дзень пасля вяртання, 7 чэрвеня, палітык адкрыў у Мінску нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, за кошт Кітая ў якасці “падарунку”.
Тыднем пазней Беларусь наведаў намеснік старшыні пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэй. У рамках візіту адбылася яго сустрэча з Лукашэнкам.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаў па выніках паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+