Беларусь і ААЭ заснавалі падкамітэт па інвестыцыях
27 чэрвеня, Позірк. Міжурадавае пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый падпісалі 27 чэрвеня ў Мінску Беларусь і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч і дзяржаўны міністр па пытаннях знешняга гандлю ААЭ Тані бен Ахмед Аль Зейудзі, які знаходзіцца ў Мінску.
ДзяржСМІ паведамляюць, што асноўнымі мэтамі пагаднення з’яўляюцца “ўстанаўленне рамачных правілаў гандлю паслугамі, садзейнічанне інвестыцыйнай дзейнасці і пашырэнне гандлю паміж Беларуссю і ААЭ”. На ўзаемнай аснове “замацоўваюцца гарантыі захавання празрыстых і стабільных умоў гандлю паслугамі, фіксуюцца выразныя ўмовы вядзення дзейнасці ў розных сектарах (з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства)“. Ствараюцца “дадатковыя механізмы ўзаемадзеяння паміж краінамі ў галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва, засноўваецца падкамітэт па інвестыцыях“.
9 чэрвеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект Пагаднення аб эканамічным партнёрстве Еўразійскага эканамічнага саюза з ААЭ. Чакаецца, што яно будзе падпісана 27 чэрвеня ў Мінску, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Падобнае пагадненне ЕАЭС мае з Кітаем.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка