Для былой палітзняволенай Наталлі Дулінай сродкі на базавыя патрэбы сабралі за дзевяць гадзін

10 ліпеня, Позірк. За дзевяць гадзін на сайце фонду салідарнасці BySol былі сабраныя сродкі на базавыя патрэбы для былой палітзняволенай, экс-выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Дулінай.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
Збор для вывезенай у Літву Дулінай быў абвешчаны ўвечары 9 ліпеня. Заяўленая сума — 5.000 еўра. Да гэтага часу сабрана 5.741 еўра.
“Мне неабходна неяк стаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы, знайсці працу. У Беларусь я вярнуцца не магу, гэта небяспечна і можа скончыцца чарговым арыштам. Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дома, пазбавілі якога-небудзь статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія даказваюць гэта. Я грамадзянка Беларусі, але не магу там пражываць. Я пенсіянерка, але праз адсутнасць дакументаў не магу атрымліваць сваю пенсію. Фактычна я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, неабходная дапамога”, — прыводзяцца на сайце BySol словы 60-гадовай экс-палітзняволенай.
Сродкі ёй неабходныя на арэнду жылля і лячэнне, у прыватнасці, на пратэзаванне зубоў.
Раней менш чым за суткі была сабраная сума на базавыя патрэбы для 64-гадовага былога палітвязня, біёлага Сяргея Шэлега.
Дуліна і Шэлег былі вывезены ў Літву ў складзе групы з 14 зняволеных, вызваленых у дзень візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіта Келага. У групу ўключылі мужа дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага, былога карэспандэнта рускай і беларускай службы амерыканскай радыёстанцыі “Свабода” Ігара Карнея і інш.
Яшчэ адзін вывезены ў Літву палітвязень — 21-гадовы Кірыл Балахонаў — таксама збірае сродкі праз BySol. За дзевяць дзён яму пералічылі 2.192 еўра з 3.100 запытаных.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства