Украіна і яшчэ 11 краін далучыліся да патрабавання ЕС вызваліць беларускіх палітвязняў

10 ліпеня, Позірк. Да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ў Беларусі палітычных зняволеных, іх рэабілітацыі і спынення рэпрэсій заклікала дэлегацыя Еўрасаюза ў Савеце Еўропы (СЕ) 9 ліпеня на 1534-м пасяджэнні камітэта міністраў СЕ ў Страсбургу (Францыя).
Да заявы, распаўсюджанай ад імя ўсіх дзяржаў ЕС, далучыліся 12 краін: Албанія, Андора, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.
У заяве вітаецца вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў дзякуючы ўдзелу ЗША.
“Тым не менш маштабныя палітычна матываваныя пераследы ў Беларусі працягваюцца. Паводле звестак, сабраных незалежнымі праваабаронцамі, у краіне па-ранейшаму несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай амаль 1.200 палітвязняў. Трывогу выклікаюць паведамленні аб жахлівых умовах утрымання, ізаляцыі ад сем’яў і адвакатаў, жорсткім абыходжанні і катаваннях, адсутнасці доступу да асноўных медыцынскіх паслуг”, — адзначаецца ў заяве.
Падкрэсліваецца, што ЕС “па-ранейшаму глыбока занепакоены сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і рашуча асуджае кампаніі пераследу і запалохвання ўсіх слаёў беларускага грамадства, уключаючы праваабаронцаў, журналістаў, незалежных прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў, з боку беларускага рэжыму”.
Аб вызваленні 14 палітвязняў стала вядома неўзабаве пасля сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША ў пытаннях Украіны Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам 21 чэрвеня.
У цяперашні час беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.152 чалавек.
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар з'яўляецца аўтсайдэрам у ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



