Мінск 21:28

ВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1%

Крыніца: quasa.io

16 ліпеня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся за студзень — чэрвень 2025 года на 2,1% да аналагічнага перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле даных ведамства, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 129 млрд 416,3 млн рублёў.

У студзені 2025 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — 2,5%.

Падзяліцца: