Расіянін спрабаваў вылецець з Мінска ў Стамбул па надрукаваным на прынтары пашпарце
16 ліпеня, Позірк. Грамадзянін Расіі затрыманы раніцай 15 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры афармленні рэйса “Мінск — Стамбул“ за “спробу парушэння дзяржаўнай мяжы“, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Для праходжання памежнага кантролю мужчына прад’явіў “пашпарт грамадзяніна РФ з прыкметамі поўнай падробкі“, “праведзеная спецыяльная праверка паказала, што ўсе старонкі ў дакуменце надрукаваныя на звычайным прынтары“.
“Акрамя таго, у ходзе разбору ўстаноўлена, што іншаземец невыпадкова спрабаваў вылецець у Турцыю па падробленым пашпарце: ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за крадзеж і дачу хабару. Зламыснік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама“, — паведаміў ДПК.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы парушальніку пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4,2 тыс. рублёў), за падробку дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
10 чэрвеня пры афармленні рэйса, які прыбыў са Стамбула, у аэрапорце затрымалі мужчыну “з пашпартам грамадзяніна Расіі, які выклікаў падазрэнне”.
22 траўня пры афармленні рэйса ў Дубай (ААЭ) памежнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Расіі — у дакументах былі замененыя старонкі з усталявальнымі звесткамі.
Высветлілася, што Міністэрства ўнутраных спраў РФ абвясціла мужчыну ў міждзяржаўны вышук — за забойства. Ён таксама быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў і не мог пражываць з дзіцем на законных падставах.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

