На 19 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — чакаюцца навальніцы і залевы

18 ліпеня, Позірк. Уначы 19 ліпеня надвор’е на тэрыторыі Беларусі “будуць вызначаць атмасферныя франты”, а ўдзень — “цыклон з цэнтрам над паўднёва-ўсходнімі раёнамі”, прагназуе Белгідрамет.
На большай частцы краіны, адзначаюць сіноптыкі, пройдуць дажджы. Навальніцы чакаюцца ўначы ў асобных раёнах, а ранкам і ўдзень — на большай частцы Беларусі. Удзень пры навальніцах пройдуць залевы (у асобных раёнах магчымы град).
Тэмпература паветра ўначы складзе 13–18 градусаў цяпла, максімальная ўдзень — 21–27 градусаў. Атмасферны ціск “будзе слаба падаць”.
У сувязі з неспрыяльнымі з’явамі надвор’я абвешчанае штармавое папярэджанне, усталяваны аранжавы ўзровень небяспекі.
Непагадзь, як правіла, прыводзіць да парушэння звыклага ўкладу жыцця ў сталіцы і рэгіёнах. У Мінску адбываецца падтапленне шэрагу вуліц, з-за чаго спыняецца або ўскладняецца рух грамадскага транспарту. Моцны вецер абрывае лініі электраперадачы.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі паведамляў, што пасля мінулага навальнічнага фронту ў ноч на 10 ліпеня на гарачыя лініі МНС паступіла 4,5 тыс. зваротаў па дапамогу.
10 ліпеня падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве, гэта адбылося каля 2 гадзін ночы на рацэ Днепр. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні ўвечары прыехала на рыбалку.

- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка