Мінск 19:57

Расія на 39% нарасціла пастаўкі сыру ў Беларусь

Крыніца: taumart.ru

4 жніўня, Позірк. У першым паўгоддзі 2025 года Расія на 39% павялічыла экспарт сыру ў Беларусь, вынікае са звестак Федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ (Аграэкспарт).

Паводле папярэдніх ацэнак, са студзеня па чэрвень 2025 года Расія паставіла за мяжу сыру і тварагу на 70 млн долараў — на 20% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. У фізічным выражэнні аб’ём экспарту склаў 14 тыс. тон.

У пяцёрку асноўнымі пакупнікоў расійскіх сыроў, акрамя Беларусі, уваходзяць Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан і Азербайджан.

“Краіны постсавецкай прасторы з’яўляюцца традыцыйнымі рынкамі збыту расійскіх сыроў, што звязана з падобнымі харчовымі перавагамі, лагістычнай блізкасцю, а таксама высокай пазнавальнасцю і даверам да расійскіх брэндаў”, — заявіў кіраўнік Аграэкспарту Ілля Ільюшын.

17 ліпеня Аграэкспарт паведаміў, што ў студзені — красавіку 2025 года расійскія вытворцы экспартавалі ў Беларусь аграпрамысловай прадукцыі на 1,1 млрд долараў — на 20% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.

Каля 24% экспартнай выручкі прыйшлося на прадукцыю харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, 22% — прадукцыю алейна-тлушчавай галіны, 10% — мясную прадукцыю, 6% — рыбу і морапрадукты, 4% — збожжавыя культуры.

У структуры паставак лідзіравалі сланечнікавы алей (рост у 4,8 раза, да 137 млн долараў), кандытарскія вырабы (+7%, да 112 млн) і свініна (+62%, больш за 100 млн).

Паводле ацэнкі Аграэкспарту, патэнцыял расійскіх паставак прадукцыі АПК у Беларусь да 2030 года перавышае 3,2 млрд долараў.

Паводле папярэдніх звестак, у 2024 годзе расійска-беларускі тавараабарот прадукцыі аграпрамысловага комплексу павялічыўся на 15%, перавысіўшы 8 млрд долараў, заявіў віцэ-прэм’ер урада РФ Дзмітрый Патрушаў 5 лютага на сустрэчы ў Маскве з калегам з Беларусі Юрыем Шулейкам.

У гэты ж дзень на Усерасійскім з’ездзе вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў, што РФ па выніках 2024 года “павялічыла імпарт малочнай прадукцыі на 100 тыс. тон, з якіх практычна 94% прыпадае на Беларусь”.

Раней Аграэкспарт паведамляў, што Беларусь уваходзіць у тройку імпарцёраў расійскага мяса. Паводле афіцыйных звестак, за студзень — кастрычнік 2024 года расійскія вытворцы экспартавалі ў суседнюю дзяржаву мяса на 226 млн долараў, што на 10% больш аналагічнага леташняга перыяду.

У першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%

15 ліпеня, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — чэрвені 2025 года ў наяўных цэнах склала 12,4 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 2,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага …
Падзяліцца: