Праз маштабную чаргу перад пунктам пропуску Цярэспаль Дзяржпагранкамітэт заклікаў выбіраць іншы шлях у Польшчу

16 жніўня, Позірк. Праз маштабную чаргу перад пунктам пропуску Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст) Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендаваў “пры планаванні паездак у Польшчу” выбіраць “альтэрнатыўныя маршруты руху”.
Паводле інфармацыі ведамства, на 12:00 16 жніўня там сабралася 4.050 легкавых аўтамабіляў (год таму ў гэты ж час — 540; рост у 7,5 раза) і 110 аўтобусаў (40; у 2,8 раза).
“Сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак”, — папярэджвае Дзяржпагранкамітэт, спасылаючыся на даныя аператара адпаведнай электроннай сістэмы “Белмытсэрвіс”.
Памежнікі абвінавацілі польскі бок у тым, што на фоне загружанасці пункта пропуску тая “яшчэ больш запаволіла пропуск аўтамабіляў на сваю тэрыторыю”.
“Закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, апынуліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”, — сцвярджае Дзяржпагранкамітэт.
На мяжы з Літвой апоўдні было 280 легкавых і 800 грузавых аўтамабіляў: у пункце пропуску Каменны Лог (Мядзінінкай) — 130 і 370 адпаведна, Беняконі (Шальчынінкай) — 150 і 430. Аўтобуснай чаргі, паводле даных памежнага ведамства, не назіралася. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.
Варта адзначыць, што Брэст (Цярэспаль) — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку — Бераставіца).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства