Мінск 14:30

Другі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі

Ілюстрацыя: "Позірк"

1 верасня, Позірк. Сем тэмпературных рэкордаў зафіксавана ў апошні дзень лета 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У Акцябрскім паветра прагрэлася да 33,3 градуса вышэй за нуль. Ранейшы лакальны максімум пратрымаўся 33 гады (32,6).

Абнавіліся экстрэмумы таксама ў Жлобіне — 33,1 (32,6 у 2024-м), Пінску — 32,9 (32,5 у 2015-м), Ганцавічах — 32,9 (32,6 у 1992-м), Жыткавічах — 32,6 (32,5 у 2024-м), Гомелі — 32 (31,9 у 1992-м) і Мсціславе — 30,9 (30,5 у 2024).

Абсалютны максімум дня трымаецца з 1992 года (35 градусаў у Ваўкавыску).

Год таму лета таксама завяршылася тэмпературнымі рэкордамі. Тады іх было зафіксавана шэсць.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: