Ціханоўская пра збор сродкаў палітвязням: Гэта неверагодна — калі прыходзіць час, мы падтрымліваем адно аднаго без усялякіх заклікаў

12 верасня, Позірк. Вызваленне 52 палітвязняў стала галоўнай падзеяй для многіх беларусаў, заявіла 12 верасня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Я запомню гэты дзень нараджэння на ўсё жыццё, — адзначыла палітык, якой напярэдадні споўнілася 43 гады. — Дзень, калі я чарговым разам убачыла, якая неверагодная сіла ў нашай салідарнасці, як беларусы могуць аб’ядноўвацца”.
Паводле слоў Ціханоўскай, калі беларусы разам, ім “пад сілу тое, дзеля чаго < … > усе разам працуем”.
Палітык паведаміла, што каля амбасады ЗША ў Вільнюсе, куды напярэдадні прывезлі вызваленых палітвязняў, “шчасцем было бачыць”, як тыя, хто іх сустракаў, могуць абняць сваіх блізкіх пасля доўгіх і цяжкіх выпрабаванняў.
“Разам з тым было балюча чуць словы палітвязняў пра перажытае, пра тое, што яны не хацелі з’язджаць з дому, але ў іх проста не было выбару”, — сказала яна.
Ціханоўская падзякавала ўсім, хто мае дачыненне да вызвалення палітвязняў: праваабаронцам, валанцёрам, журналістам, супрацоўнікам шэлтэраў і інш.
Таксама палітык выказала падзяку людзям, якія ахвяравалі сродкі на збор вызваленым палітвязням.
“Гэта неверагодна, і гэта доказ таго, што беларусаў не трэба агітаваць, казаць ім, што рабіць, таму што, калі прыходзіць час, мы робім і падтрымліваем адно аднаго без усялякіх заклікаў”, — сказала дэмакратычна лідар.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў“ той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і якія ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
Агулам памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
Як мінімум адзін з іх — Мікалай Статкевіч — адмовіўся з’язджаць у Літву (дэпартацыя была ўмовай угоды Лукашэнкі з амерыканцамі). Некалькі гадзін ён правёў паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай, пасля чаго сышоў на беларускі бок. Пакуль яго лёс невядомы.
Паводле актуальных дадзеных на сайце фонду салідарнасці BySol, для вызваленых палітвязняў сабрана больш за 88 тыс. еўра, збор працягваецца.
Замоўленыя 50 тыс. еўра былі сабраныя за тры гадзіны.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

