У асяроддзі Статкевіча лічаць “вельмі верагодным” яго вяртанне ў глыбоцкую калонію

15 верасня, Позірк. Верагоднасць таго, што Мікалая Статкевіча вернуць у калонію ў Глыбокім, “вельмі вялікая”, заявіла “Позірку” крыніца, блізкая да асяроддзя палітыка. З меркаванняў бяспекі яна пажадала застацца не названай.
Крыніца пракаментавала інфармацыю сайта “Наша ніва”, атрыманую ад “вартай даверу крыніцы”, што Статкевіч “знайшоўся ў калоніі Глыбокага”: “Нам пра гэта нічога не вядома. Што да аператыўнасці атрымання інфармацыі “надзейных крыніц”, то варта ўзгадаць, што два гады і сем месяцаў інкамунікада ніводнае СМІ, незалежнае ці залежнае, не атрымала ніякай інфармацыі пра Мікалая. “Надзейныя крыніцы” — гэта хутчэй за ўсё ГУБАЗіК [МУС] альбо КДБ”.
Статкевіч, затрыманы ў траўні 2020 года і асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, быў вызвалены 11 верасня разам з групай іншых зняволеных (агулам 52, з іх 40 палітычных) у межах здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны. Статкевіч адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. У другой палове дня 11 верасня яго зафіксавалі камеры відэаназірання на беларуска-літоўскай мяжы паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай. З таго часу пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма. Да вызвалення ўтрымліваўся у папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць).
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



