Лукашэнка вызваліў яшчэ 25 чалавек, асуджаных “у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці” (дапоўнена)

16 верасня, Позірк. Рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных “у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адпаведны ўказ, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ўладамі, ён падпісаў 16 верасня
Адзначаецца, што сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 год. Шмат у каго з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная з’яўляецца шматдзетнай маці. Адзін з памілаваных учыніў злачынства ў непаўналетнім узросце.
Усе яны, як заяўляецца, “прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, узялі абавязацельства весці законапаслухмяны лад жыцця”.
Практыка вызвалення палітвязняў працягваецца ў Беларусі з ліпеня 2024 года, калі праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заяўляў аб 14 вызваленых.
Усяго было 12 хваляў памілаванняў паводле ўказаў Лукашэнкі. У выніку на волю выйшла больш за 320 палітвязняў. Напрыклад, 2 ліпеня Лукашэнка вызваліў 16 зняволеных, якія ўчынілі “розныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай скіраванасці”, 7 траўня — 42 чалавекі, прымеркаваўшы гэта да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.
14 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі і замежныя грамадзяне, былі вызваленыя і вывезеныя за мяжу 21 чэрвеня. Аб іх памілаванні афіцыйна не паведамлялася.
Не паведамлялася пра адпаведны ўказ Лукашэнкі і пры вызваленні 11 верасня 52 зняволеных (у тым ліку 14 замежных грамадзян), якіх дэпартавалі ў Літву пасля сустрэчы ў той дзень у Мінску намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла з Лукашэнкам. Адзін з вызваленых, палітык Мікалай Статкевіч, адмовіўся пакідаць краіну і вярнуўся ў Беларусь з мяжы. З таго часу яго дакладнае месцазнаходжанне невядомае.

- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


