Ціханоўская пра лёгкаатлетку Жодзік: Яе поспех аб’ядноўвае беларусаў і палякаў, выклікаючы пачуццё гонару
22 верасня, Позірк. З заваёваю срэбнага медалю на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы павіншавала беларускую спартсменку Марыю Жодзік, якая выступае за Польшчу, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык нагадала, што Жодзік пакінула Беларусь у 2022 годзе, “асудзіўшы рэпрэсіі і вайну, развязаныя рэжымам”.
“Яе поспех аб’ядноўвае беларусаў і палякаў, выклікаючы пачуццё гонару”, — напісала дэмлідар.
21 верасня 28-гадовая Жодзік у складзе зборнай Польшчы заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа (Японія), узяўшы вышыню 2 метры і паставіўшы асабісты рэкорд.
Медаль Жодзік стаў адзіным для польскай зборнай на чэмпіянаце.
Пасля паспяховага выступлення спартсменка сярод іншага заявіла СМІ, што не мае намеру вяртацца ў Беларусь.
Зборная Беларусі на турніры не выступала, бо адхіленая ад спаборніцтваў Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ).
Грамадзянства Польшчы Жодзік атрымала 20 сакавіка 2024 года. Выступала пад польскім сцягам на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.
У 2021 годзе Жодзік паставіла асабісты рэкорд, скокнуўшы на 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, вызначаныя ІААФ. Спартсменка ў Токіа не выступіла.
Жодзік родам з Баранавічаў (Брэсцкая вобласць), з 2022 года жыве ў Польшчы.
У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалту з боку сілавікоў. Таксама спартсменка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.
Спартсмены, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэстны рух і былі пазбаўленыя магчымасці працягваць спаборнічаць у Беларусі, у большасці сваёй спынілі прафесійную дзейнасць.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2% гародніны менш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

