Палова рэйсаў “Аэрафлота” з Масквы ў Мінск 23 верасня скасаваная на фоне атакі дронаў

23 верасня, Позірк. Расійская кампанія “Аэрафлот” скасавала рэйсы з Масквы ў Мінск, якія былі запланаваныя 23 верасня на 00:20, 09:10 і 12:15, сведчыць расклад авіяперавозчыка.
Акрамя таго, былі скасаваныя палёты з Мінска ў Маскву, што планаваліся на 01:00, 06:30, 11:40 і 14:45.
Рэйсы з Масквы ў 15:00 (з вылетам назад з Мінска ў 17:20), 18:40 (20:10) і 20:25 (22:55) застаюцца ў сіле.
У раскладзе “Белавія” і расійскага авіяперавозчыка “Перамога”, самалёты якіх таксама курсуюць паміж Мінскам і Масквой, змяненняў няма.
Абмежаванні ў працы маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ўводзіліся з вечара 22 верасня. Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін паведаміў пра знішчэнне не менш як дзясятка украінскіх беспілотнікаў, што ляцелі на Маскву некалькімі хвалямі ранкам 23 верасня. Агулапм за суткі, як сцвярджаецца, перахоплена і знішчана больш за 40 дронаў.
У Шарамеццева праз абмежаванні быў перанесены вылет 45 рэйсаў, скасавана 29 вылетаў. Прыбыццё 54 рэйсаў адкладзена, яшчэ 10 рэйсаў на прылёт скасавана.
Прычынай скасавання рэйсаў паміж Масквой і Мінскай становяцца не толькі атакі дронаў. Напрыканцы ліпеня да іх прывяла хакерская атака на галоўнага расійскага авіяперавозчыка.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



