18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы

Фота: brestcity.com
23 верасня, Позірк. Амаль 1 млн 628 тыс. жыхароў Беларусі перакрочылі на сёння ўзрост 65 гадоў, гэта складае 18% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канферэнцыі 23 верасня намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцёменка.
У 2010 годзе, паводле яе слоў, жыхароў такога ўзросту ў Беларусі было 14%, што сведчыць пра працяг старэння насельніцтва.
Цяпер 66% гэтай узроставай групы складаюць жанчыны, сказала Арцёменка.
Больш за 41 тыс. жыхароў Беларусі старэйшыя за 90 гадоў, каля 600 — старэйшыя за 100 гадоў. Доля жанчын сярод доўгажыхароў складае, паводле слоў чыноўніцы, “фактычна 90%”.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



