КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву Synthetic overdose
24 верасня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 19 верасня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву Synthetic overdose, вынікае з абноўленага 23 верасня пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што датычныя да “фарміравання” Мікіта Зюзікаў і Дзяніс Ліхалет (абодва 2003 года нараджэння). Яны нібыта “ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць шляхам публікацыі матэрыялаў, накіраваных на распаўсюд ідэалогіі нацызму, неафашызму, з адлюстраваннем сцэн гвалту і масавых забойстваў (калумбайн і скулшуцінг)”.
У структуру “фарміравання” уключаны тэлеграм-канал, які не абнаўляецца з траўня. Да гэтага моманту там публікаваліся ў асноўным мемы.
У спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” цяпер 351 пазіцыя.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


