Аэрапорт у Вільнюсе прыпыняў працу праз залёт з Беларусі ў Літву 25 паветраных шароў

5 кастрычніка, Позірк. “Група паветраных шароў”, якая заляцела ў Літву ў ноч на 5 кастрычніка, стала прычынай прыпынення працы вільнюскага аэрапорта, паведамляецца на яго сайце.
Адзначаецца, што інфармацыя аб шарах паступіла напярэдадні ў 22:16, “у мэтах забеспячэння бяспекі палётаў было прынятае рашэнне аб увядзенні часовых абмежаванняў”.
Паветраная прастора над сталіцай Літвы была адкрытая ў 04:50.
“У выніку гэтых часовых абмежаванняў пацярпелі як прыбываючыя рэйсы, так і тыя, што адпраўляліся, некаторыя былі адмененыя. У агульнай складанасці пацярпела каля 30 рэйсаў і амаль 6.000 пасажыраў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што на працягу дня магчымыя затрымкі рэйсаў “з-за парушэння ратацыі экіпажаў і паветраных судоў”.
Паводле даных Нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях (НЦККС) Літвы, паветраную прастору краіны парушылі 25 метэазондаў, якія “звычайна выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі”, паведамляе партал lrt.lt.
Прадстаўнік НЦУКС Даруса Бута адзначыў, што шары прыбылі з Беларусі, 13–14 з іх былі заўважаныя ў Вільнюсе і Вільнюскім павеце, два знаходзіліся над аэрапортам.
Паводле слоў кіраўніка цэнтра Вілмантаса Віткаўскаса, цяпер літоўская паліцыя “праводзіць інтэнсіўныя пошукі шароў”.
Кантрабандысты рэгулярна выкарыстоўваюць паветраныя шары для перапраўкі цыгарэт з Беларусі ў сумежныя краіны ЕС. 2 кастрычніка паведамлялася, што ў Літве за суткі перахоплена шэсць партый кантрабандных цыгарэт (усяго 12 тыс. пачкаў), дастаўленых з Беларусі з дапамогай дронаў.
28 верасня 2024 года на тэрыторыі аэрапорта ў Вільнюсе ўпаў метэазонд з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Прадстаўнік паліцыі Ларэта Кайрэнэ паведаміла, што “над аэрапортам пралятаў паветраны шар, які выбухнуў, і на тэрыторыю ўпала чорная скрынка”. Скрынка, як адзначалася, “была абцягнутая чорнай плёнкай, скрозь шчыліны якой віднеліся пачкі цыгарэт “Мінск”. Інцыдэнт не паўплываў на працу аэрапорта.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ нямецкай паліцыі ўжо збіраюцца даныя на экс-турэмшчыка Шынвізэ — былы палітвязянь КулешаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка