Прадпрымальнік увёз у Беларусь з РФ 10 тыс. тавараў, парушыўшы парадак мытнага кантролю — яму пагражае буйны штраф

25 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі Аператыўнай мытні знайшлі буйныя партыі розных тавараў, якія былі ўвезеныя ў Беларусь з парушэннем працэдуры мытнага кантролю.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) мытнікі спынілі два транспартныя сродкі, якія прыбылі з Расіі. Кіроўцы не мелі неабходных суправаджальных дакументаў на грузы.
“Высветлена, што беларускі індывідуальны прадпрымальнік пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі не выканаў абавязковую ўмову, прадугледжаную ўказам <…> № 297, — да перадачы тавараў фізічным асобам не даставіў іх у месцы правядзення кантролю”, — гаворыцца ў паведамленні.
З парушэннем працэдуры ў Беларусь было ўвезена 10 тыс. адзінак “тавараў народнага спажывання”, агульны кошт якіх перавышае 340 тыс. рублёў (больш за 120 тыс. долараў).
У дачыненні да прадпрымальніка распачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў) і 13.36 (парушэнне патрабаванняў па правядзенні кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў або тавараў) КаАП.
Для ІП і юрыдычных асоб санкцыя паводле першага артыкула — штраф да 50% кошту прадмета правапарушэння, сумы выручкі ад рэалізацыі тавараў; паводле другога — штраф да 50% кошту прадмета правапарушэння.

- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

