Танзаніі прапанавана скарыстацца беларускім “досведам і перадавымі тэхналогіямі” вытворчасці агратэхнікі

25 красавіка, Позірк. Даверчыя граматы прэзідэнту Танзаніі Саміі Сулуху Хасан 24 красавіка ўручыў амбасадар Дзмітрый Красоўскі, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Дыпламат перадаў кіраўніцы гэтай дзяржавы ва Усходняй Афрыцы віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём аб’яднання Танзаніі, які будзе адзначацца 26 красавіка.
“[Лукашэнка ў пасланні] падкрэсліў, што назапашаны Беларуссю досвед і перадавыя тэхналогіі ў галіне вытворчасці аграрнай тэхнікі могуць стаць ключавым фактарам у механізацыі танзанійскай сельскай гаспадаркі”, — паведамляе знешнепалітычнае ведамства.
Асноўнае месца дыпламатычнай службы Красоўскага — Кенія. Па сумяшчальніцтве ён прадстаўляе інтарэсы Мінска не толькі ў Танзаніі, але і ва Угандзе, Эфіопіі, а таксама з’яўляецца пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, у праграмах ААН — па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і населеных пунктах (ААН-Хабітат).
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Танзаніяй усталяваныя 23 траўня 1996 года.
Танзанія ў 4,6 раза большая за Беларусь у плошчы (945,2 тыс. кв. км супраць 207,6 тыс. кв. км) і ў 7,1 раза — паводле насельніцтва (65,23 млн супраць 9,13 млн).

- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


